Минский городской портал
Весь Минск

Главная / Минские новости / 22.02.2017
Kriwi - спантанны канцэрт да 20-ці годдзя

Kriwi распачынаюць серыю юбілейных канцэртаў з нагоды 20-годдзя гурта. Першы, спантанны і акустычны, адбудзецца ў Мінску 25 лютага.

25 лютага ў мінскай кавярні "Грай" пройдзе спантанны акустычны канцэрт гурта Kriwi, якім каманда распачне святкаванне свайго 20-гадовага юбілею.

"8 сакавіка будзе роўна 20 гадоў з дня нашага першага канцэрта, — распавядае нязменная вакалістка каманды Вераніка Круглова. — Хаця гурт ствараўся ў 96-м годзе, мы вядзем адлік менавіта з 8 сакавіка 97-га года.

Kriwi — вядомыя эксперыментатары, якія спалучаюць беларускі фальклор, які самі збіраюць у экспедыцыях, з разнастайнымі жанрамі. Апроч Веранікі Кругловай у пастаянны склад гурта цяпер уваходзяць Наста Хмель (экс-"Джамбібум) і Валерыя Валадзько ("Harotnica", Vaves).

Kriwi — адны з пачынальнікаў фолк-мадэрна ў Беларусі. У 1999 годзе гурт атрымаў галоўную рок-карону на "Рок-каранацыі", у 2000-м — статус лепшай этна-каманды і першы прыз на "Музыкавітале" ў Берліне, выступаў на фестывалях "Musica Vitale" (Berlin), "Festival Fur Folk, Lied und Weltmusik" (Перлеберг), "Азия Дауысы" (Казахстан) і іншых, а таксама браў удзел у легендарных беларускіх супольных праектах "Народны альбом", "Я нарадзіўся тут", "Святы вечар".

25 лютага 19.00

Грай-кафэ (г. Мінск, Інтэрнацыянальная, 33)

Квіткі: 15 руб. - папярэдне, 17 руб - у дзень канцэрта.

Інфалінія: +375336611432

© Минский городской портал 2002-2017.
Республика Беларусь, город Минск. MyMinsk.com.
Карта сайта. Реклама на портале. Обратная связь.

Надежный хостинг