Минский городской портал
Весь Минск
Натяжные потолки в Минске

Главная / Минские новости / 30.03.2016
Як Цмокі робатаў глядзелі: прадстаўнікі БК «Цмокі-Мінск» наведалі «Баль робатаў 2.0»

Як Цмокі робатаў глядзелі: прадстаўнікі БК «Цмокі-Мінск» наведалі «Баль робатаў 2.0».

У чацвер 3 сакавіка на выставу «Баль робатаў 2.0», што праходзіць ў ГЗЦ «Тытан» (2 паверх, пр. Дзяржынскага, 104), зазірнулі асаблівыя госці – баскетбалісты наймацнейшага клуба краіны «Цмокі-Мінск».

Выкраіўшы некалькі гадзін з шчыльнага графіка актыўнай падрыхтоўкі да матчу супраць казахстанскай «Астаны», Аляксандр Семянюк, Гарэт Штутц, Энтані Хіліярд і Іван Мараш адправіліся на знаёмства з найноўшымі дасягненнямі ў свеце высокіх тэхналогій.

Як Цмокі робатаў глядзелі: прадстаўнікі БК «Цмокі-Мінск» наведалі «Баль робатаў 2.0».

Кампанію спартсменам склалі гулец рэзервовай каманды Максім Лютыч, спартыўны дырэктар клуба Ягор Мешчаракоў і дырэктар дэпартамента эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу Аляксандр Куль.

На выставе прадстаўнікі клуба змаглі пазнаёміцца з сучаснымі робатамі амаль з усёй планеты – ад Паўднёвай Карэі і Японіі да ЗША. Асаблівую ўвагу падчас візіту на інтэрактыўную выставу прыцягнуў робат Кука – блізкі хлопцам па духу робат-баскетбаліст.

Як Цмокі робатаў глядзелі: прадстаўнікі БК «Цмокі-Мінск» наведалі «Баль робатаў 2.0».

Кука ўпершыню прадстаўлены на мінскім «Балю роботаў», а вось на маштабных вытворчасцях ва ўсім Свеце ён даўно праявіў сябе з найлепшага боку. У сераду ж робат здзівіў «Цмокаў» адным з сваіх спецыфічных уменняў: пасля займальнай экскурсіі па выставе ў якасці кульмінацыі візіту кінуў спартоўцам сапраўдны баскетбольны выклік!

Як Цмокі робатаў глядзелі: прадстаўнікі БК «Цмокі-Мінск» наведалі «Баль робатаў 2.0».

У ходзе візіту прадстаўнікі «Цмокаў» змаглі зладзіць актыўны дыялог з заўзятарамі, раздавалі аўтографы і ахвотна фатаграфаваліся з усімі прыхільнікамі, якіх на выставе набралася шмат.

Нагадаем, што год таму хлопцы «Цмокі-Мінск» ўжо былі гасцямі на «Балі робатаў». Пасля цяперашняга візіту можна казаць пра новую традыцыю, якую прадстаўнікі клуба з задавальненнем возьмуцца падтрымліваць кожны год.

Як Цмокі робатаў глядзелі: прадстаўнікі БК «Цмокі-Мінск» наведалі «Баль робатаў 2.0».

Трэба таксама падкрэсліць, што візіт стаў асаблівым і яшчэ па адной прычыне: менавіта пасля наведвання выставы падапечныя Ігара Грышчука ў напружанай барацьбе здолелі вырваць перамогу і падараваць заўзятарам пазітыўныя эмоцыі, якіх так не хапала цягам апошніх некалькіх тураў. А наколькі важныя рытуалы і шанцаванне для спартоўцаў – вядома ўсім, таму калі патрэбен зарад поспеху – сардэчна запрашаем на «Баль робатаў 2.0».

Як Цмокі робатаў глядзелі: прадстаўнікі БК «Цмокі-Мінск» наведалі «Баль робатаў 2.0».

Источник: balrobotov.ru

Умница. Программа развития интеллектуальных навыков от umnitsa.by
© Минский городской портал 2002-2020. NEW
Республика Беларусь, город Минск. MyMinsk.com.
Карта сайта. Реклама на портале. Обратная связь / Контакты.