umnitsa.by представляет новинку 2017 года - Программа развития интелекта
Минский городской портал
Весь Минск

Главная / Минские новости / Новости 2007
"BLACK BEAT" – першая ў Беларусі радыё праграма пра Хіп-Хоп

05.09.2007

ГОЛАС НАШАГА ПАКАЛЕНЬНЯ!!!

На Радыё Рацыя пачынае вяшчаць першая ў Беларусі радыё-праграма пра Хіп-Хоп.

Слухайце “Black Beat” кожную нядзелю ў 19:00.

Першая праграма – 9 верасьня (нядзеля).

“Black Beat” – гэта голас нашага пакаленьня, голас нашых вуліц без цэнзуры! У праграме шмат добрай музыкі з вялізарнай калекцыі вінілаў аднаго з найлепшых DJ’аў Польшчы – DJ Spox’a. Шмат андэрграўнда, клясыкі, олд-скула, хард-кора, а таксама добрага сучаснага Рэп’а.

Кожная праграма будзе адрозьнівацца сваёй тэматыкай. За гэтую частку адказвае вядучы Кроў (Чырвоным па Белым). Пры дапамозе яго багатай калекцыі (некалькі дзесяткаў) кніг пра Хіп-Хоп вы пазнаеце культуру наскрозь, даведаецеся рэчаў пра якія вы ніколі раней не чулі.

У праграме шмат цікавінак, чутак якімі мы з вамі падзелімся. Будзе пра часы, калі Afrika Bambaataa карміў Zulu Nation гамбургерамі з White Castle, будзе пра тое, што прадстаўляў лагатып Public Enemy. Будуць любімыя мейсцы Kool Keitha і публічны масаж Mister’a Frisky – вы даведаецеся ўсяго, пра што хацелі ведаць, але баяліся спытаць.

Таксама пачуеце навіны Беларускай Хіп-Хоп сцэны, інтэрвію з беларускімі й замежнымі рэперамі.

Зьбіраць інфармацыю нам дапамагае інфармацыйны-партнёр праграмы – БРАТинфо, дык што будзьце ўважлівымі – усё што вы скажаце, можа быць выкарыстана супраць вас ;)

Мы хочам, каб гэтая праграма зрабілася сваеасаблівай плятформай не толькі для хіп-хопераў, а таксама для людзей якія хочуць пазнаць бліжэй нашую культуру. Таму заахвочваю вас пісаць лісты, са сваімі пытаньнямі, высновамі, навінамі сваіх гуртоў або проста тым чым вы хочаце падзеліцца з іншымі слухачамі. А мы будзем чытаць і на іх адказваць у нашай праграме. Таксама пішыце пра якіх выканаўцаў вы бы хацелі чагосьці даведацца й дасылайце спасылкі на вашыя трэкі.

Дасылайце ўсё на адрас bb.racyja@gmail.com

Сачыце ўважліва за праграмай, мабыць і вашае імя ў ёй прагучыць.

BLACK BEAT кожную нядзелю ў 19:00 на хвалях Радыё Рацыя

Для вас: KROU i DJ SPOX

Прадукцыя: Ambasada Entertainment (www.amb-ent.com)

Слухайце нас:

РАДЫЁ РАЦЫЯ – www.racyja.by

У інтэрнэце:

у фармаце mp3 (Winamp) (кругласутачна):

http://80.51.228.180:8005/listen.pls (64 кб/с)

http://80.51.228.180:8000/listen.pls (24 кб/с)

у фармаце wma (Media Player) (кругласутачна):

mms://80.51.228.180/racja96 (96 кб/с)

mms://80.51.228.180/racja48 (48 кб/с)

mms://80.51.228.180/racja20 (20 кб/с)

У этэры:

98,1 ФМ – Гародня, Ваўкавыск і навакольле кругласутачна (ад лістапада 10.2007)

99,2 ФМ – Бярэсьце і навакольле кругласутачна (ад лістапада – 10.2007)

105,5 ФМ кругласутачная трансьляцыя зь перадатчыка ў Беластоку

103,8 ФМ на хвалях "Радыё з-над Віліі" (20.00 — 20.30, менскі час)

сярэднія хвалі 612 кГц (9.00 — 10.00, менскі час)

сярэднія хвалі 666 кГц (20.00 — 22.00, менскі час)

кароткія хвалі 6225 кГц (18.30 — 20.30, менскі час)

кароткія хвалі 6105 кГц (22.30 — 01.00, менскі час)

кароткія хвалі 6120 кГц (01.00 — 01.30, менскі час)

krou-cpb.com

Умница. Программа развития интеллектуальных навыков от umnitsa.by
© Минский городской портал 2002-2017.
Республика Беларусь, город Минск. MyMinsk.com.
Карта сайта. Реклама на портале. Обратная связь.