umnitsa.by представляет новинку 2017 года - Программа развития интелекта
Минский городской портал
Весь Минск

Главная / Минские новости / Новости 2007
Новы альбом Чырвоным па Белым "Крывавы Сакавік"

03.07.2007

Выйшаў доўгачаканы, новы альбом гурта Чырвоным па Белым (ЧпБ) – “Крывавы Сакавік”.

“Крывавы Сакавік” гэта 20 новых трэкаў, эфект гадавой працы гурта.

Альбом прадстаўляе новы ўзровень не толькі ў беларускім Хіп-Хоп’е, але й агульна ў беларускай музыцэ. Інструмэнталы аднаго з найлепшых рэп-кампазітараў Польшчы, зь вялікай колькасьцю скрэчаў - DJ Spox’a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы ад ужо павялічанай колькасьці ўдзельнікаў гурта – чатырох МС (Krou, Realize, Zeman, Jaycop). У запісах альбому прынялі ўдзел выканаўцы з розных краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча).

Гісторыя: Гурт «Чырвоным па Беламу», з'явіўся на сьвет напрыканцы 2004 году. Закладальнікам й ягоным лідарам з'яўляецца Кроў. Перад выхадам чацьвёртага альбома “Крывавы Сакавік” (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox. ЧпБ да сёняшняга дня зьяўляецца амаль адзіным і напэўна самым вядомым беларускамоўным рэп-гуртом (http://amb-ent.com/chyrvonym_pa_belym).

Набыць альбом можна:
у музычных крамах Містэрыі Гука
па адрасу вул.Машэрава,8 (Менск)
па электроннай пошце ambshop@gmail.com (дастаўка па Беларусі)
праз тэл. (+375 29) 255 23 04 (розьнічны продаж – Менск)
калі ў вашым горадзе, у муз.крамах няма альбомаў прасіце каб замаўлялі пад нумарам (+375 29) 649 08 88 (оптавая продаж)
у хуткім часе Польшча праз www.allegro.pl (tag: belarus rap)
у хуткім часе USA; Эўропа праз www.ebay.com (tag: belarus rap)

Чырвоным па Белым (ЧпБ)
“Крывавы Сакавік”, LP 2007
выдаўніцтва: Ambasada Music Group (www.amb-ent.com)
дыстрыб’юцыя: VoliaMusic

Сінглы можна паслухаць тут - http://www.myspace.com/kroucpb.

Адначасова нагадваем: 16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл. Перамогі) сустрэча й прэс-канферэнцыя з гуртом Чырвоным па Белым, з нагоды выхаду новага альбому "Крывавы сакавік". Пытаньні, аўтографы, фота. Можна будзе набыць новы альбом. Уваход вольны!

www.krou-cpb.com

Умница. Программа развития интеллектуальных навыков от umnitsa.by
© Минский городской портал 2002-2017.
Республика Беларусь, город Минск. MyMinsk.com.
Карта сайта. Реклама на портале. Обратная связь.