umnitsa.by представляет новинку 2017 года - Программа развития интелекта
Минский городской портал
Весь Минск

Главная / Минские новости / Новости 2007
Ambasada Music Group - першы незалежны беларускі Хіп-Хоп лэйбл

02.07.2007

Ambasada Music Group – гэта новы, першы незалежны беларускі музычны Хіп-Хоп лэйбл. Дзейнасьць кампаніі пачалася у 2006 годзе з су-выданьня калекцыянерскага альбома гурта Чырвоным па Беламу "Найлепшае 2004-2005". Уладальнікам і Галоўным Дырэктарам музычнага выдавецтва AMG зьяўляецца Кроў, лідар і заснавальнік аднаго з самых вядомых беларускіх Rap гуртоў – Чырвоным па Белым (ЧпБ), які здабываў свой досьвед у найлепшых Хіп-Хоп лэйблах Эўропы.

AmbasadaMG мае тыповы эўрапэйскі падыход да музычнага бізнасу, абапіраючыся ў сваёй дзейнасьці на прафесыйным маркетынгу. Адным з галоўных козыраў AMG зьяўлецца дзейнасьць і шырокія кантакты на замежных рынках (м.ін . Расея, Украіна, Польшча, Нямеччына, Англія).

У сваёй дзейнасьці мы ставім акцэнт не на колькасьць, а на якасьць і прафесыяналізм.

Ambasada Music Group прапануе:
• выдаваньне гатовых альбомаў
• дыстрыбуцыя на тэрыторыі ўсёй краіны (дадаткова на краіны: Расея, Польшча, Англія, Нямеччына)
• Public & Media Relations
• паслугі прэс-сакратара
• мэнаджэрскія паслугі
• booking канцэртаў
• спонсарскія кантракты з адзяжовымі фірмамі (м.ін. AMBASADA Wear'riors, New Era Cap і інш.)
• пошук спонсараў і рэклямадаўцаў
• прафесыйная студыя гуказапісу вакалу (Варшава, Польшча)
• гукарэжысёры вакалу
• зьвядзеньне, міксацыя, мастэрынг гатовага матэр'ялу
• аранжэроўка матэр'ялу (cut's, scretch ігд. прафесыйнымі DJ'амі)
• інструменталы адных з найлепшых музычных прадзюсераў Эўропы (Польшча, Расея, Беларусь, Нямеччына, Англія)
• TV & Radio production
• прадукцыя відэа кліпаў
• фотаграфія

www.amb-ent.com

Умница. Программа развития интеллектуальных навыков от umnitsa.by
© Минский городской портал 2002-2017.
Республика Беларусь, город Минск. MyMinsk.com.
Карта сайта. Реклама на портале. Обратная связь.