umnitsa.by представляет новинку 2017 года - Программа развития интелекта
Минский городской портал
Весь Минск

Главная / Минские новости / Новости 2007
Кроў заграе самаго сябе ў п'есе беларускага драматурга А.Курэйчыка ў Варшаўскам тэатры

30.05.2007

1 чэрвеня ў Варшаве, у тэатры Stara ProchOFFnia адбудзецца прэм'ера п'есы "Неба" аўтарства беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка (www.kureichik.ru). У п'есе самога сябе заграе беларускі рэпер Кроў, лідар гурта Чырвоным па Белым.

П'еса "Неба" распавядае пра жыцьцё звычайнай беларускай моладзі, якая прабуе зрэалізаваць сваю мару - адчыніць незалежны музычны клюб. Падарозе яны сустракаюць шматлікія, часам неперамагальныя цяжкасьці. Гісторыя прапануе неідэалягічны й аб'ектыўны погляд на жыцьцё й праблемы моладзі ў Беларусі.

Насамрэч п’еса зараз вельмі актуальная, асабліва пасьля шматлікіх забарон канцэртаў і ліквідацыі альтэрнатыўных клюбаў музычных (http://music.fromby.net/article/608/).

Stara ProchOFFnia (http://www.staraprochoffnia.scek.pl/), у якім адбудзецца прэм'ера, гэта зараз самы модны незалежны варшаўскі тэатр. Проховня, што ў перакладзе значыць „парахавы склад”, знаходзіцца ў будынку пабудаваным у 1581 годзе, у якім спачатку трымалі менавіта порах. Пазьней у ім была турма, у падвале якой і адбудзецца пастаноўка п'есы. Тэатр знаходзіцца ў частцы старога гораду: Warszawa, Stare Miasto, ul.Bolesc, 2.

Рэжысёр і пастаноўшчык гэтай падзеі - Анна Ядоўска (Anna Jadowska). Вядомая па фільму Dotknij Mnie (Дакраніся Мяне), дзе была рэжысёрам і сцэнарыстам.

У спэктаклі граюць вядомыя польскія акцёры тэатра й кіно, з незалежнай тэатральнай групы - Teatr Scena Wspolczesna (Тэатр Сучасная Сцэна). Большасьць зь іх наштодзень працуе ў галоўных тэатрых краіны (Teatr Narodowy; Teatr Polski). Прозьвішча іх ведае хіба кожны паляк, любіцель сучаснага польскага кіно й сэрыялаў:

- Andrzej Andrzejewski (Кіно: JOB; Symetria; Dlug. Сэрыялы: Klan; Zlotopolscy; Na dobre i na zle; M jak Milosc; Kasia i Tomek; Sfora; Samo Zycie; Kryminalni; Magda M.)

- Tomasz Borkowski (Кіно: JOB; Eragon (dubbing). Сэрыял: Miodowe Lata; 13 Posterunek; Samo Zycie; Na Dobre I Na Zle)

- Hanna Piaseczna (Кіно: Teraz Ja; Korytarz; Emulsja. Сэрыял: Klan; Lokatorzy; Plebania; M jak Milosc)

- Anita Sokolowska (Кіно: Tredowata; Sfora; Testosteron; Falszerze.Powrot Sfory. Сэрыялы: Na Dobre I Na Zle; Kasia i Tomek)

- Grzegorz Stosz (Кіно: Dotknij Mnie. Сэрыялы: Klan; Na Dobre I Na Zle; Fala Zbrodni)

- Modest Rucinski (Кіно: Na Dobre I Na Zle; Na Wspolnej)

- Pawel Paprocki (акцёр Народнага Тэатра)

Кроў: «Мне з пачатку запрапанавалі быць кансультантам п'есы. Кожны акцёр хоча як найлепш заграць сваю ролю. А для гэтага яму трэба як мага больш ведаць пра чалавека якога ён грае, як сябе захоўвае, што адчувае ў той, або іншай сытуацыі.

З часам калі яны мяне лепш пазналі, рэжысёр запрапанавала мне заграць... самаго сябе. Так і атрымалася, што беларускі музык, у польскай пастаноўцы беларускай п'есы, грае самаго сябе. Сказаў бы хто раней - не паверыў бы й доўга сьмяяўся. Прапанову прыняў адразу, так як вельмі люблю тэатр, і ад малога хацеў быць акцёрам. Хоць эпізод мой невялікі, але ёсьць ужо іншыя прапановы й пляны ў гэтым накірунку. Я чалавек вельмі рознабаковы й таму для мяне вельмі важна каб людзі мяне запамяталі не толькі як музыка.»

Спампаваць і працытаць п'есу можна тут - http://www.kureichik.ru/pesi/nebo.doc

"Неба" Андрэй Курэйчык
Прэм’ера: 1,2 чэрвеня 19.00 Stara ProchOFFnia

Умница. Программа развития интеллектуальных навыков от umnitsa.by
© Минский городской портал 2002-2017.
Республика Беларусь, город Минск. MyMinsk.com.
Карта сайта. Реклама на портале. Обратная связь.

Надежный хостинг