umnitsa.by представляет новинку 2017 года - Программа развития интелекта
Минский городской портал
Весь Минск

Главная / Минские новости / Новости 2004
Другая частка прэзентацыі альбому «Hard Life — Heavy Music-3»

15.12.2004

26 сьнежня ў менскім клубе «Extreme» (ех-«Сафары», г. Мінск, вул. Сурганова, 47/1) адбудзецца другая частка прэзентацыі «HARD LIFE – HEAVY MUSIC-3» з удзелам гуртоў: ASGUARD (г. Магілёў), ZNICH, VIR, Zygimont VAZA, ЗЬМЯЯ, Dialectic Soul (г. Рэчыца). Спецыяльны госьць MORTEM (г. Масква). Пачатак ў 17:00. Кошт квітка 10 000 (танцпол), 15 000 (столік).

Інфармацыя пра альбом «HARD LIFE – HEAVY MUSIC-3»

Праект «HARD LIFE – HEAVY MUSIC-3» унікальны для беларускай «цяжкай» сцэны. Нягледзячы на тое, што метал-гурты як у Беларусі, так і ў замежжы сьпяваюць у асноўным на ангельскай мове, вось ужо трэці год запар выдаецца цалкам беларускамоўная кампіляцыя «HARD LIFE – HEAVY MUSIC-3». Акрамя беларускіх каманд у праекце таксама прымаюць удзел і замежныя госьці: THIRD STONE (Галандыя), THE DZVIERY (Польшча), MORTEN (Расея) і інш. Некаторыя гурты (DEADMARSH, VICIOUS CRUSADE, DIVINA ENEMA), упершыню дзякуючы праекту засьпявалі на беларускай мове.

Нядаўна запрацаваў афіцыйны сайт альбома http://bma.tam.by, на якім можна атрымаць самыя апошнія навіны праекта, абмеркаваць складанкі на форуме, прагаласаваць за найбольш упадабаныя гурты і многае іншае.

Посьпех першай часткі прэзентацыі і шматлікія просьбы аматараў цяжкай музыкі, натхнілі БМАgroup на правядзеньне святочнай прэзентацыі альбома 26 сьнежня ў клубе «Extreme» (ех-«Сафары», г. Мінск, вул. Сурганова, 47/1). Вядучымі шоў будуць металічны Дзед Мароз (Алесь Таболіч, вакаліст гурта ZNICH) і Сьнягурка (Руся, вакалістка гурта INDIGA).

БМАгруп

Умница. Программа развития интеллектуальных навыков от umnitsa.by
© Минский городской портал 2002-2017.
Республика Беларусь, город Минск. MyMinsk.com.
Карта сайта. Реклама на портале. Обратная связь.